Землякі! У гэты складаны, пераломны для нас час важна не згубіць сябе ў плыні інфармацыі, захаваць сілу духа і прымножыць сілы народа - такую мэту сярод іншых я паклаў у аснову сваіх гістарычных даследаванняў. Мы звернемся да сваёй гісторыі, сваім вытокам, каб фарміраваць сябе як яднаную нацыю, вольную ад міфаў, навязаных нам савецкіх стэрэатыпаў.

Зміцер Брышцен
краязнаўца, даследчык, магістр культуралогіі
чытаць далей
Тут вы знойдзеце мноства вядомых і малавядомых фактаў, а таксама ўнікальныя фотаздымкі, якія будуць упершыню апублікаваныя ў інтэрнэце.

Паважаныя чытачы, буду вельмі рады усім вашым дапаўненням і ўдакладненням - кожны факт або міф заўсёды абрастае падрабязнасцямі, але час выцірае іх сляды. Узнавім гісторыю края разам! Давайце пройдземся па фактам, чуткам, легендам і здагадкам, развянчаем некаторыя міфы і зробім некалькі адкрыццяў. Ісціна хаваецца ў дэталях... а яшчэ - у старадаўніх валунах, поймах рэк, дакументах, фотаздымках, назвах і чалавечай памяці. Вольскі лес, Казігорка, Бярвеча, Вінная гара, бапціставы маргі... Што крыецца за гэтымі местачковымі назвамі?

Запрашаю новых аўтараў і даследчыкаў! Усе дасланыя вамі матэрыялы па меры назапашвання (копіі фота, дакументаў, артэфакты) з вашай згоды будуць апублікаваныя ў аўтарскай рэдакцыі або ўключаны ў тэматычны даследавальніцкі матэрыял.

Чакаем, чытач, твае гісторыі! Паехалі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая.

Кароткая гісторыя Радашковічаў: мястэчка і ваколіца
Факты. Легенды. Міфы. Даследаванні
    Вялікая Айчынная вайна
    Факты. Людзі. Лёсы. Успаміны
      Ваколіцы
      Даследаванні. Загадкі. Пошук
        Пытанне
        І гэта ўсё?
        Дзмітрый Брыштэн
        Канечне, гэта далёка не ўсё! Зусім хутка тут з'явяцца матэрыялы па асобным даследавальніцкім напрамкам: тапаніміка, археалогія, гісторыя, мастацтва, генеалогія, а таксама новыя рубрыкі: "Асобы", "Другая сусветная вайна", "Культурнае асяроддзе", "Дзень сенняшні" і другія. Вы можаце дапамагчы ў зборы цікавых фактаў, міфаў, расказаць пра цікавых людзей, месцы, падзеі. Для сувязі, калі ласка, скарыстайцеся нашым telegram-ботам. Буду рады любой дапамозе!
        Made on
        Tilda