На фота: артэфакты, знойдзеныя падчас даследавання гарадзішча "Радашковічы ІІ", 2019г.
... У 2022 годзе мясцовыя жыхары вёскі Малыя Кашэўнікі таксама распавядалі мне пра гарадзішча ў раёне Парадаўшчыны – «Замак». Гарадзішча ў Вязынцы, па звестках археолага Мітрафанава, мясцовыя таксама называлі "Замэчэк". Чаму ж у Радашковічах гарадзішча не "Замэчэк"?
... У 2022 годзе мясцовыя жыхары вёскі Малыя Кашэўнікі таксама распавядалі мне пра гарадзішча ў раёне Парадаўшчыны – «Замак». Гарадзішча ў Вязынцы, па звестках археолага Мітрафанава, мясцовыя таксама называлі "Замэчэк". Чаму ж у Радашковічах гарадзішча не "Замэчэк"?
Такім пытаннем заканчваецца мая папярэдняя публікацыя. У гэтым матэрыяле вы знойдзеце адказ, а яшчэ - новыя пытанні! І яшчэ факты, якія дазваляюць рабіць смелую здагадку, што на тэрыторыі цяперашніх Радашковічаў было як мінімум тры археалагічныя ансамблі, часткай якіх былі сакральныя месцы і гарадзішчы.
Так склалася, што рэальныя шведы ў народнай памяці пакінулі значны след пасля Паўночнай вайны 1700 – 1721гг. і нават раней - у перыяд страшнай 13-гадовай вайны (1654 -1667) Рэчы Паспалітай з Масковіяй, калі ў ВКЛ загінуў кожны другі беларус.
Так склалася, што рэальныя шведы ў народнай памяці пакінулі значны след пасля Паўночнай вайны 1700 – 1721гг. і нават раней - у перыяд страшнай 13-гадовай вайны (1654 -1667) Рэчы Паспалітай з Масковіяй, калі ў ВКЛ загінуў кожны другі беларус.
У беларускай міфалогіі паняцце "шведы" мае не толькі значэнне гістарычных войнаў з удзелам гэтага народа, але і найменне старажытнасці як такой. Прымаўка "за дзядамі шведамі" азначае "вельмі даўно".
Я лічу, што мыс Гуйкі, па якім зараз праходзіць вуліца Заслаўская, захаваўся ў гістарычнай памяці народа пад назвай Шведская гара, таму што гэта найбольш падыходзячая назва для дадзенага гарадзішча. Шведская - значыць, старажытная або легендарная. А "Замэчэк" у Радашковічах быў у іншым месцы і цалкам рэальны. Ускосна гэта пацвярджаецца археалогіяй.
Нейкі час ішлі размовы аб Шведскай гары як узвышшы ў трохвугольніку вуліц Полацкая, Янкоўскага, 8 Сакавіка – там пабудавана трансфарматарная падстанцыя. Сапраўды, гэтае ўзвышша на першы погляд мае выгляд археалагічнага помніка, гэткага фарпоста на старым Полацкім тракце.
Ажыўлены гандлёвы шлях на Полацк здаўна пралягаў ад гэтага пункту Радашковічаў на Ілію – праз Максімаўку і Вілейскае Забор'е, уздоўж рэк Рыбчанка і Ілія, што пацвярджаюць карты і апісанні вуліц Радашковічаў ад 1564г.
Ажыўлены гандлёвы шлях на Полацк здаўна пралягаў ад гэтага пункту Радашковічаў на Ілію – праз Максімаўку і Вілейскае Забор'е, уздоўж рэк Рыбчанка і Ілія, што пацвярджаюць карты і апісанні вуліц Радашковічаў ад 1564г.
Вуліца Полацкая: дарога на Максімаўку (Забор'е - Ілію - Вязынь)
Зрэшты, на схеме, якую намалявала дачка краязнаўцы Андрэя Сніткі – Вера (жонка беларускага навукоўца Браніслава Тарашкевіча, які жыў у Радашковічах), Шведскія горы, пазначаныя ў межах узвышша, якое пачынаецца ад габрэйскіх могілак да брацкай магілы габрэяў на вул. 8 Сакавіка, дзе праходзіць даволі глыбокі роў. Сучасная вуліца Пушкіна агібае гэтую пляцоўку з усходу і пераходзіць у Полацкі завулак. Узвышша праразаюць сёння тры вуліцы - Пушкіна па левым краі (там жа пагорак прымыкае да поймы Гуйкі) Полацкая па цэнтры і 8 Сакавіка па правым.
Тут пацвердзіць дадзеныя маглі б справаздачы Мітрафанава. І тут мяне чакаў прыемны і нечаканы сюрпрыз!
Са справаздачы за 1950-52 гг. вынікае, што "второе городище расположено южнее Советской улицы, на правой стороне улицы Пушкина. Площадка городища сильно повреждена постройками, и, большая ее часть занята под огороды. В довоенное время все городище было занято под жилые дома. В настоящее же время на его площадке стоит лишь один дом, занятый госсберкассой Радошковичского района. Городище расположено на большом, но не высоком мысу, вдающемся в низкую, местами сильно заболоченную пойму небольшой реки Гуйки, которая недалеко от городища впадает в такую же небольшую реку Вязынку (приток Вилии). Склоны городища с востока, юга и северо-востока сравнительно крутые, высотою до 5-7 метров от основания, остальные – пологие и сильно повреждены. Размеры площадки, имеющей форму неправильного овала: по линии Восток-Запад до 150м., Север-Юг до 100м".
Са справаздачы за 1950-52 гг. вынікае, што "второе городище расположено южнее Советской улицы, на правой стороне улицы Пушкина. Площадка городища сильно повреждена постройками, и, большая ее часть занята под огороды. В довоенное время все городище было занято под жилые дома. В настоящее же время на его площадке стоит лишь один дом, занятый госсберкассой Радошковичского района. Городище расположено на большом, но не высоком мысу, вдающемся в низкую, местами сильно заболоченную пойму небольшой реки Гуйки, которая недалеко от городища впадает в такую же небольшую реку Вязынку (приток Вилии). Склоны городища с востока, юга и северо-востока сравнительно крутые, высотою до 5-7 метров от основания, остальные – пологие и сильно повреждены. Размеры площадки, имеющей форму неправильного овала: по линии Восток-Запад до 150м., Север-Юг до 100м".
Мітрафанаў не закладваў шурфаў і па агаленнях культурнага пласта да 1,5 метраў і артэфактам, знойдзеным у гэтых агаленнях (кружальная кераміка, косці жывёл, цэгла з адбіткамі пальцаў), адсутнасці ляпной керамікі аднёс узнікненне дадзенага гарадзішча не раней XII стагоддзя. Вядома, такая павярхоўная разведка не дала адчувальных вынікаў. Адметна тут тое, што гэтая справаздача змяшчае дадзеныя і аб раскопках на вуліцы Заслаўскай, пры гэтым запіс з'яўляецца, мяркуючы па ўсім, першасным. Мітрафанаў называе аб'екты "Радашковіцкае гарадзішча I» і «Радашковіцкае гарадзішча II»пры гэтым заўважу, ні адзін аб'ект у яго справаздачах не названы народным імем "Шведская гара". Трэба сказаць, што ён выкарыстаў матэрыялы А.К. Сніткі, якія знаходзіліся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Мабыць там былі звесткі пра помнік. Абедзве разведкі былі зроблены ў перыяд з 5 па 12 жніўня 1950 года, а ніяк не ў 1969 годзе! У выніковую справаздачу навуковец уключыў звесткі толькі пра "Радашковіцкі гарадзішча I"»
Дзе ж навуковец лакалізаваў гарадзішча?
На карце і аэрафотаздымку мы бачым выяўленую пляцоўку ў межах сучасных вул. Пушкіна-Полацкая (мая штрыхоўка чырвоным колерам). Бачым на карце і здымку адзін дом (дзяржсберкасса?), дарожка ад якога спускаецца да Полацкай вуліцы. З паўднёвага і ўсходняга боку абрывістыя стромкія схілы і адным бокам – заходнім, пляцоўка ўдаецца ў пойму Гуйкі. Ды і да зліцця рэк недалёка. Быццам бы падыходзіць пад апісанне гарадзішча № 2 у Мітрафанава! Аднак даследаванне ён праводзіў на пляцоўцы паміж вуліцай Савецкай і Пушкіна, якія раз'ядноўвае Гуйка, там, дзе сёння знаходзіцца крама "Капеечка", і дамамі на Зарэчнай вуліцы (на схемах я адзначыў месца знакам "?"). У 2019 годзе там працавала група навукоўцаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, калі не без майго ўдзелу былі ініцыяваныя мерапрыемствы па пошуку слядоў Радашковіцкага замка.
Чаму я ў гэтым упэўнены?
На карце і аэрафотаздымку мы бачым выяўленую пляцоўку ў межах сучасных вул. Пушкіна-Полацкая (мая штрыхоўка чырвоным колерам). Бачым на карце і здымку адзін дом (дзяржсберкасса?), дарожка ад якога спускаецца да Полацкай вуліцы. З паўднёвага і ўсходняга боку абрывістыя стромкія схілы і адным бокам – заходнім, пляцоўка ўдаецца ў пойму Гуйкі. Ды і да зліцця рэк недалёка. Быццам бы падыходзіць пад апісанне гарадзішча № 2 у Мітрафанава! Аднак даследаванне ён праводзіў на пляцоўцы паміж вуліцай Савецкай і Пушкіна, якія раз'ядноўвае Гуйка, там, дзе сёння знаходзіцца крама "Капеечка", і дамамі на Зарэчнай вуліцы (на схемах я адзначыў месца знакам "?"). У 2019 годзе там працавала група навукоўцаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, калі не без майго ўдзелу былі ініцыяваныя мерапрыемствы па пошуку слядоў Радашковіцкага замка.
Чаму я ў гэтым упэўнены?
Па-першае, дакладна вядома, што да вайны ўся тэрыторыя сапраўды была пад забудовай, якая згарэла разам з царквой у выніку бамбардзіроўкі нямецкіх калон савецкай авіяцыяй. "На том месте, где теперь стоят здания волостного правления и народного училища, т.е. на месте сравнительно возвышенном близ церкви, стоял замок королевы Боны,» - піша Дз.І. Даўгяла ў 1906 годзе, кажучы пра гэтыя пабудовы. Польская карта адлюстроўвае пабудовы, а вось на ўзгорку злева ад сучаснай вул. Пушкінскай мы бачым, што там знаходзіўся фактычна адзіны дом (не той дом, пра які піша навуковец) і да вайны і пасля, – астатняя тэрыторыя пустуе.
Па-другое, Мітрафанаў згадвае цэнтральную вуліцу пасёлка - Савецкую (былая вуліца Мінская) і Пушкіна. Вуліца Пушкіна або Пушкінская сёння называецца вул. Тарашкевіча - перасякае Савецкую па прамой і за Гуйкай ўтварае сучасную вуліцу Пушкіна (схема Веры Андрэеўны). Калі стаць спіной да габрэйскага некропаля і Шведскай гары (па версіі Веры Сніткі) і паглядзець за раку Гуйка ў бок Савецкай, то зразумеем, што лакалізацыя гарадзішча па Мітрафанаву дакладная: "городище расположено южнее Советской улицы, на правой стороне улицы Пушкина".
Па-трэцяе, форма і памеры гэтай пляцоўкі цалкам адпавядаюць заяўленым дадзеным (па лініі Усход-Захад да 150м., Поўнач-Поўдзень да 100м.) і гэта добра відаць на карце і на здымках.
Гарадзішча. Фота 2019г.
Па-чацвёртае, характарыстыкі схілаў "с востока, юга и северо-востока сравнительно крутые, высотою до 5-7 метров от основания, остальные – пологие и сильно повреждены" выразна відныя нават сёння, як і забалочанасць поймы Гуйкі, куды ўдаецца ўсходняя і паўночна-ўсходняя частка гарадзішча. З боку сучаснай Пушкінскай вуліцы схілы падступаюць не да забалочанага баку поймы, а фактычна праз дарогу да самай ракі. Як нельга лепш ўпісваецца ў гэтую карціну і месца, дзе стаяла Пакроўская царква, што складае другі адзіны археалагічны ансамбль – гарадзішча і сакральнае месца, што я ўжо адзначаў у адносінах да гарадзішча на вуліцы Заслаўскай (наглядны макет на здымку ніжэй).
Гарадзішчы Нікадзімава ў Магілёўскай вобласці (V-VII стагоддзе, макет і раскопкі А.А. Седзіна)
Мяркую,што нельга выключаць з увагі пры такім раскладзе магчымыя археалагічныя характарыстыкі пагорка ў межах вул. Пушкіна-Полацкая. Цалкам магчыма, што дадзены тапонім, Шведская гара, выкарыстоўваўся раней мясцовымі ў адносінах не толькі да гарадзішчаў, даследаваных А.Р. Мітрафанавым, але і да іншых узвышшаў, дзе маглі быць іншыя гарадзішчы або ўмацаваныя збудаванні.
Асаблівасці рэльефу ў Радашковічах такія, што адразу некалькі пагоркаў з адносна стромкімі схіламі маглі быць заселеныя суседнімі племяннымі групамі, а таксама выкарыстаны ў XVI-XVII стст. як натуральныя рубяжы для ахоўных умацаванняў горада.
Ромбам адзначана месца паселішча, зоркай - сакральнае месца. 1 і 2 - даследаваныя археолагамі пляцоўкі "Радашковічы 1-2"; 3,4,5 - магчымыя умацаваныя паселішчы
Гарадзішча жалезнага веку магло знаходзіцца ў раёне месца, дзе цяпер знаходзіцца царква св. Іллі. З крыніц вядома, што царква св. Іллі (часта разбуралася і аднаўлялася, выконвала функцыі капліцы) у гэтай частцы Радашковічаў функцыянавала ў XVI стагоддзі. Сярэднявечнае месца лакалізацыі царквы досыць умоўнае. У сярэднія вякі, дарэчы, дзесьці паблізу гэтых схілаў магла біць крыніца, таму месца і шанавалася язычнікамі, а пазней на такіх месцах ўзводзілі капліцы.
Калі выказаць здагадку, што храмавае месца і гарадзішча ўяўляе сабой адзіны ансамбль, то пляцоўку на Савецкай-Пушкіна, гару на Полацкай-Калініна звязвае шэраг аднолькавых характарыстык, а менавіта: прыродны характар пляцовак, прыстасаваны для абароны, раку як крыніцу вады (рвы на схілах па Калініна-Пралетарскай таксама былі калісьці ваданосныя) і натуральны абарончы рубеж, наяўнасць сакральнага месца для правядзення культавых рытуалаў.
Такіх месцаў у XVI стагоддзі ў Радашковічах было не менш за тры: касцёл св. Тройцы, Пакроўская царква і царква св. Іллі.
Такіх месцаў у XVI стагоддзі ў Радашковічах было не менш за тры: касцёл св. Тройцы, Пакроўская царква і царква св. Іллі.
Царква св. Іллі. Фота з сайта fotobel.by
Узнікненне яўрэйскага некропаля адбылося, па маіх здагадках, не раней XVIII стагоддзя і цалкам магчыма, што раней гэта месца таксама было культавым. На прапанаваных схемах мы можам візуальна ацаніць падабенства шведскіх гор паміж сабой па гэтых прыкметах. У эпоху ранняга жалезнага века, да першага стагоддзя нашай эры і пазней тут кампактна маглі пражываць адзінапляменнікі з розных родаў. Такія ж характарыстыкі мае ўзвышша і пляцоўка, на якой размешчаны будынкі МНС і былой сярэдняй школы. Пры гэтым з пункту гледжання абароны яна мае вельмі выгаднае становішча. Археалагічных даследаванняў у гэтых частках пасёлка ў савецкі час і постсавецкі перыяд не праводзілася, а існуючая забудова істотна абцяжарыць археалагічныя пошукі.
Від з "Лысай гары" на археалагічны ансамбль "Шведская гара" (удалечыні віднеецца пагорак і царква св. Іллі – фота Брыштэн Т. Д. 80-я гады XX стагоддзя)
Трохкутнік вуліц Полацкая, Янкоўскага, 8 Сакавіка, дзе стаіць трансфарматарная падстанцыя, таксама мог з'яўляцца не самастойным помнікам Шведская гара, а абаронным элементам паўночна-заходняй часткі археалагічнага ансамбля «Шведская гара» Полацкая-Пушкіна на ўездзе ў горад з боку Полацка!
У будучыні комплекснае археалагічнае вывучэнне гісторыі мястэчка з выкарыстаннем ранніх тапаграфічных, картаграфічных і эканамічных матэрыялаў дазволіць дакладней вызначыць, сярод іншага, межы абароннай лініі, магчымых уваходнай брамы і вежаў, гарадскіх сцен і бастыёнаў.
Што тычыцца абследавання Шведскай гары ў 1979 годзе Вадзімам Іосіфавічам Шадырам, то такіх звестак не ўдалося выявіць нават у яго навуковых справаздачах і манаграфіі.
Што тычыцца абследавання Шведскай гары ў 1979 годзе Вадзімам Іосіфавічам Шадырам, то такіх звестак не ўдалося выявіць нават у яго навуковых справаздачах і манаграфіі.
Вадзім Іосіфавіч Шадыра
Ён вывучаў помнікі археалогіі пераважна ў Віцебскай вобласці. У 1985 годзе дакладна быў тут і адзначыў у справаздачы, што ахоўныя знакі не ўстаноўлены «ва ўрочышчы Шведская гара на правым беразе Гуйкі» і на «Замчышчы XVI стагоддзя». Сёння адзін знак усталяваны. Справа за малым - усталяваць перад крамай «Капеечка» такі ж знак.
Адкуль узятая інфармацыя пра замак XVI стагоддзя? Дзе, кім і калі ён быў лакалізаваны? Адказу на гэтае пытанне ў мяне пакуль няма, але відавочна гаворка ідзе пра аб'ект, які А.Р. Мітрафанаў назваў «Радошковичское городище II». Магчыма, даследаванні тут праводзілі археолагі пры будаўніцтве канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы: правядзенне канала праз гістарычны цэнтр не лепшым чынам адбілася на археалагічнай сітуацыі ў пасёлку. Заключэнне: археалагічныя раскопкі да 2019 года тут дакладна праводзіў Мітрафанаў у жніўні 1950 года.
Не варта выключаць для некаторых пагоркаў непасрэдна "шведскую версію" назвы шведскіх гор у Радашковічах. Падчас Паўночнай вайны каля 3-х месяцаў з 18 сакавіка па 6 чэрвеня 1708 года тут знаходзілася Стаўка шведскага караля. Тут падданыя Карла XII чакалі, пакуль дарогі стануць цвёрдымі, і займаліся ўвесь гэты час зборам правіянту для войска, а кажучы простай мовай – рабаваннем мясцовага насельніцтва. Зразумела, што такія дзеянні, а роўна і шведская ваенная прысутнасць магла накласці свой адбітак на памяць нашага народа.
Шведскі кароль Карл XII
Вось адна з версій пра назву вёскі Кальсберг (аднайменны радавы маёнтак краязнаўцы Сніткі, дзе гасцяваў Фёдар Пакроўскі) Мінскага раёна. Тут было месца пастаяннай дыслакацыі шведскіх войскаў вясной 1708 года, аб чым гаровыць і сама назва вёскі – Кальсберг (Карлсберг, г.зн. горад, месца або крэпасць Карла). Аднайменная марка піва, на жаль, не мае дачынення да нашага Кальсберга. Першасны тапонім - КАРЛІНСБЕРГ.
Кальсберг
Карыстальнік blackash на гісторыка-генеалагічным форуме vilejski-uezd.by 14 сакавіка 2022 справядліва адзначыў, прачытаўшы артыкул на нашым сайце: "На жаль, версія Дзітрыя Брыштэна не пацвярджаецца фактамі. Напрыклад, Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich (Tom III-205) упэўнены, што Карлсбергам сяльцо Гуя назваў у 1796 годзе Юзаф Валадковіч у гонар жонкі Караліны, а зусім не ў гонар Карла Карлавіча. Пра тое ж кажуць РС 1795, 1811 і 1834 года". Што ж, адным міфам менш, а ў нашай «скарбонцы ведаў» пра гісторыю больш.
Дарэчы, Андрэй Канстанцінавіч Снітка адкрыў у 1912 годзе гарадзішча жалезнага веку (Выспа) паблізу в. Збаравічы Мінскага раёна. Гэта гарадзішча пасля таксама даследаваў А.Р. Мітрафанаў, але цяпер яно моцна пашкоджана мясцовымі жыхарамі, ваенным ліхалеццем і ўсё тымі ж «чорнымі капальнікамі».
Фрагмент карціны "Пагоня Ярылы". Я. Драздовіч, 1921г.
Хацеў бы звярнуцца цяпер да "чорных капальнікаў". Хлопцы, прашу, не рыйцеся ў старажытных гарадзішчах і курганах! Гэта амаральна, ненавукова і подла: артэфакты, знойдзеныя там, як правіла, не маюць велізарнай грашовай каштоўнасці, але маюць каштоўнасць гісторыка-культурную. Гэта ВАША і НАША гісторыя! Артэфакты перыяду ранняга Сярэднявечча могуць паступова раскрываць нам, якімі былі нашы продкі, якія жылі тут задоўга да нас. Месца, культурны пласт залягання знаходкі, яе захаванасць павінны быць навукова апісаны. Упэўнены, тое, што чарговы бескарысны для вас артэфакт будзе валяцца ў вас у засеках, радасці вам не дадасць. А для вучонага ён таксама ўжо будзе мець сумнеўную каштоўнасць, так як звесткі аб знаходцы будуць згубленыя альбо ўтаеныя. Калі ласка, беражыце нашу спадчыну!
Кропку ў археалагічных даследаваннях Радашковічаў і ваколіц ставіць ніякім чынам нельга. Усё толькі пачынаецца.
Мы просім нашых чытачоў падзяліцца гісторыямі пра свае знаходкі ў Радашковічах (агароды ў нас маюць шмат «скарбаў»), а таксама любымі гісторыямі, звязанымі з пасёлкам і яго наваколлем. Паспрабую даць абгрунтаваны навуковы каментар. З вашага дазволу мы можам апублікаваць фатаграфіі самых цікавых артэфактаў на ўмовах ананімнасці. Пішыце ў наш telegram-бот @RadaskovichyBot!
Археолагі, даследчыкі перыядаў жалезнага веку і Сярэднявечча даследуюць у асноўным месцы паселішчаў і месцы пахаванняў нашых продкаў. У наступным матэрыяле пойдзе гаворка пра старажытныя некропалі ў ваколіцах нашага пасёлка. Рыхтуецца таксама абагульняючы матэрыял па даследаванні Мітрафанава і іншымі навукоўцамі гарадзішчаў у ваколіцах пасёлка.
Зміцер Брышцен для radashkovichy.by
Зміцер Брышцен для radashkovichy.by