Носителей культур штрихованной керамики причисляют то к венедам, то к феннам, упоминаемых Тацитом, не учитывая слишком уж экзотических версий. Труд Тацита «Германия» был закончен в 98 г. н. э."
ВАЖНА!
Спрэчным момантам у гэтай версіі, аднак, з'яўляецца ўяўленне вучоных (таго ж Сядова і Мядзведзева) у пытаннях: а) масавасці міграцыі б) сацыяльным становішчы абарыгенаў і прышлага насельніцтва ў перыяд станаўлення ў Заходняй Еўропе раннесярэднявечных каралеўстваў (аж да ўтварэння Полацкага княства). ДЗВЕ ВАЖНЫЯ падзеі характарызуюць адрэзак IV-VI стагоддзяў. Першая - распаўсюджванне на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі традыцыі насыпання курганоў і знікнення, а хутчэй за ўсе перасоўвання такой традыцыі з тэрыторыі Прыбалтыкі на ўсход. Другая - паўсюднае перамяшчэнне абарыгенаў КШК з умацаваных гарадзішчаў, размешчаных на абароненых мысах і пагорках, на неўмацаваныя селішчы. Афіцыйная гісторыя малюе карціну: насельніцтва сышло з гарадзішчаў, таму што раптам спынілася міжплемянная варожасць, трэба было развіваць сельскую гаспадарку і ўвогуле развівацца. І насыпаць курганы. Логіка тут супярэчыць фактам. Значна больш лагічна ўявіць сабе, што сацыяльная турбулентнасць была выклікана як раз працэсамі звонку. Пасля развалу Рымскай імперыі групы з Заходняй і Усходняй Еўропы, якія вандравалі туды-сюды і жылі па прынцыпе архаічнай ваеннай дэмакратыі, маючы досвед вандраванняў, рабавання і гандлю (РАБЫ - самы «хадавы тавар»), накіраваліся на неабжытыя землі ўсходу. Вышэй я паказваў, што звестак аб ваенным або баявым крыле ў патрыярхальных абшчынах КШК практычна няма: прымітыўная зброя тыпу лука і нажа ды сякеры - вось і ўсе сродкі абароны.
Па маёй версіі, пачынаючы з V стагоддзя курганы на тэрыторыі сучаснай Беларусі насыпалі не абарыгены КШК, а прышэльцы з Еўропы, а дакладней - ваяўнічыя дружыны з тэррыторыі Прыбалтыкі і Заходняй Польшчы - даволі прымітыўныя і архаічныя па структуры ваенныя дэмакратыі. Прышэльцы СІЛАЙ зганялі абарыгенаў з умацаваных паселішчаў на селішчы і замест развітага патрыярхата ўсталёўвалі тут рабаўладальніцкі лад. Ім, мусіць, хапала ведаў і досведу (спадчына заходнерымскай перэфірыі і досвед ад тых жа готаў) ўладарыць на невялічкіх абшарах, ваяваць паміж сабой, гандляваць рабамі (канешне, мясцовыя абарыгены трымаліся ў рабстве) і мясцовымі рэсурсамі, але не даставала амбітнасці і ведаў каб ствараць нешта падобнае на каралеўствы-княствы, як гэта адбывалася на абшарах Заходняй Еўропы. Трохі пазней, недзе каля VI-VII ст. такія дружыны з'явіліся і прасоўваліся з поўдня - з абшараў Валыні і Галічыны. Гэта ўжо былі прадстаўнікі ваеншчыны з Чарняхоўскай культуры, тыя, якіх сення называюць славянамі - продкі летапісных дрыгавічоў. І ужо значна пазней, ў IX стагоддзі, ваяўнічыя дружыны нарманаў рухаючыся на поўдзень па рэках Вісла, Дунай, Заходняя Дзвіна, Днепр стваралі свае фарпасты, асядалі з дружынамі і абкладалі данінай мясцовае насельніцтва пры фармаванні дзяржаўнага ўтварэння Кіеўская Русь. І нават у XVIII ст. адгалоссі тысячагадовай даўнасці яшчэ жылі сярод казакаў Запарожскай Сечы - пераканана ўпартых і верных сваім прынцыпам, бліскучых прадстаўнікоў той самай жорсткай ваеннай дэмакратыі.
З айчынных летапісаў вядома, што прышлае і аўтахтоннае насельніцтва называе сябе ў гэты час дзеволтва, латыгола, жамойдзь, ятвезь, літва, дайнова і інш. Яскравы таму прыклад уяўляюць тапонімы вёсак Славенск і Жамодзь у Валожынскім раёне, якія стаяць адзін ад аднаго на адлегласці не больш за кіламетр.
Літва і Русь, па версіі некаторых гісторыкаў, пазначалі не толькі і не столькі племянную этнічную групу, як я ўжо адзначыў вышэй, але баявы міжплемянны саюз, пабудаваны на прынцыпах архаічнай ваеннай дэмакратыі, што з'яўляецца адметнай рысай многіх варварскіх баявых саюзаў з ускраін былой Рымскай імперыі.