Кароткая гісторыя Радашковічаў

Ад сарматаў да літвінаў. Старажытныя жыхары Радашковічаў - хто яны?

Пытанні этнагенезу беларусаў складаныя, і адназначных адказаў няма. Калі спытаць савецкага школьніка-выдатніка, хто пражываў на тэрыторыі Беларусі тысячу гадоў таму, ён бы, не задумваючыся, адказаў - славяне! І збольшага меў бы рацыю. А што адказаў бы беларускі школьнік? Ён бы адказаў прыкладна так – на тэрыторыі Беларусі 1000 гадоў таму пражывалі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Ну як бы тыя ж славяне. І таксама з большага меў бы рацыю. Збольшага, таму што і сёння навукоўцы спрачаюцца, хто ж такія гэтыя славяне і ці існаваў увогуле такі этнас? А што б адказаў 1000-1500 гадоў таму мужчына, які рыбачыў бы на Гуйцы, на пытанне, якога ён племені? Магчыма, назваў бы сваю мянушку і прафесійны статус (рыбалоў), вызначыў сябе назвай племені па бліжэйшым тапоніме (Гуяне з Гуі!), магчыма, назваў бы свайго васала - імя князя альбо назву яго дружыны.

Спроба даследавання культурных асаблівасцей фармавання нашай нацыі разгледжана ў кнізе Юліі Чарняўскай «Беларусы: ад "тутэйшых" да нацыі".
Пра нашых продкаў пісалі яшчэ антычныя (Пталямей, Тацыт, Арыстоцель) і сярэднявечныя (Пракоп Кесарыйскі, Іардан) аўтары. На старажытных картах мы знаходзім паміж Балтыйскім морам і вусцем Дняпра венедаў, антаў, свеонаў, дакаў, ругаў, склаваў, судзін, наўраў і іншыя плямёны – гэтыя тэрыторыі называлі Сарматыяй па імені качавога племяннога кангламерата Сарматы.
Пталямей,150 г. н. э. Карта XV стагоддзя, намаляваная на аснове дадзеных Пталямея
Карта Еўропы, 500 г. да н. э. - І стагоддзе н. э.

I-V стагоддзі

Ужо 2000 гадоў таму на мысе Шведская гара ў пойме ракі Гуйка і ў ваколіцах сучасных Радашковічаў кіпела жыццё. У тыя даўнія часы тут пражывалі прадстаўнікі культуры штрыхаванай керамікі (скарочана КШК). "Штрыхавікі" пакінулі пасля сябе шмат слядоў: сёння навукоўцы датуюць знаходкі гэтага перыяду пачаткам 1тыс. да н.э. і канцом V стагоддзя н. э. Арэал рассялення прадстаўнікоў КШК даволі шырокі: яны займалі тэрыторыю сучасных Беларусі, Польшчы, Украіны і часткова заходнія вобласці Расіі. Паляўнічыя і рыбаловы, жывёлагадоўцы і земляробы, рэдкія рамеснікі – ганчары і ткачы, кавалі і ювеліры, - вось і ўсе асноўныя прафесіі жалезнага веку. Асобнага згадвання заслугоўвае ваеннае або баявое крыло, аднак звестак аб такіх дружынах у культуры КШК практычна няма, і гэта вельмі важная акалічнасць, што будзе відавочна далей па тэксце.
Штрыхаваная кераміка - адзіны маркер, які аб'ядноўвае ўсе плямёны

Даследчык КШК А.А. Егарэйчанка піша так:
ультура формируется под сильным влиянием провинциальноримских традиций… Весьма заманчиво связать носителей культур штрихованной керамики с конкретными племенами. Однако сведения, содержащиеся у античных авторов, слишком неконкретны, а порой и фантастичны… не могут считаться убедительными.
Носителей культур штрихованной керамики причисляют то к венедам, то к феннам, упоминаемых Тацитом, не учитывая слишком уж экзотических версий. Труд Тацита «Германия» был закончен в 98 г. н. э."


Артэфакты культуры штрыхаванай керамікі

Па аўтарытэтным меркаванні прафесара, савецкага і расійскага археолага Валянціна Сядова, абарыгены мелі балцкае (індаарыйскае) ядро:
ормирование этноязыковой общности балтов лингвисты относят ко II тысячелетию до н.э. Античные авторы именовали балтов айстами. Балты – научный новодел, принятый в ученой среде в 19 веке".

Карта Еўропы. 50-ы год н.э.

У землях Кіеўшчыны і Валыні ўзнікла паміж III-V стагоддзямі даволі прасунутая «чарняхоўская культура». Чаму "чарняхоўцы" былі больш прасунутыя, чым "штрыхавікі"? У Еўропе яшчэ з пачатку 1 тыс.н. э па XI стагоддзе інтэнсіфікаваліся палітычныя, этнакультурныя, міграцыйныя працэсы і з'явы. Так, германскі народ готы часткова міграваў на поўдзень, дзе асеў да V стагоддзя, а на шляху даў штуршок да развіцця мясцоваму насельніцтву.

У сувязі з гэтым можна згадаць паўміфічнае остгоцкае каралеўства Германарыха з Гоцкай дынастыі Амалаў, які нібыта аб'яднаў народы Паўночнага Прычарнамор'я і да Палесся ў IV стагоддзі. Між іншым, другая дынастыя готаў называлася Балты. Ці не звязаны наватвор "балты", які ідэнтэфікуе жыхароў старажытнай Сарматыі, з дынастыяй готаў?
Гоцкая культура наклала магутны адбітак на ўсю Усходнюю Еўропу і той жа вобраз вікінгаў, якімі мы іх сабе ўяўляем, у дакладнасці спісаны з готаў.


V-VIII стагоддзі

Буйныя перамяшчэнні германскіх плямёнаў, нашэсце гунаў і крушэнне Рымскай імперыі самым істотным чынам змянілі матэрыяльную культуру земляробчага насельніцтва. Магутныя рамесныя цэнтры спынілі сваю дзейнасць. Акультураныя ворныя ўгоддзі былі пакінутыя, а адсутнасць у асяроддзі перасяленцаў уласных кавалёў, ганчароў і ювеліраў адмоўна адбілася на эканоміцы, побыце і культуры насельніцтва, аселага ў лясной зоне Усходняй Еўропы. Наступіў рэзкі рэгрэс культурнага развіцця.
Насельніцтва правінцыйнарымскіх культур амаль усюды было поліэтнічным. У складзе перасяленцаў былі і паўміфічныя славяне, і заходнія балты, а, можа быць, і невялікая частка германцаў. Гэтыя разнаплеменныя масы перасяленцаў сустрэліся на новых месцах свайго пражывання з абарыгенамі - усходнімі і дняпроўскімі балтамі, а таксама прыбалтыйскімі і паволжскіх фінамі.

Культура штрыхаванай керамікі на нашых землях паступова саступае месца культурам "банцараўшчына" і "ўсходне-літоўскіх курганоў". Прадстаўнікі культуры ўсходне-літоўскіх курганоў з'яўляліся сімбіятычнымі этнічнымі групамі і іх немагчыма аднесці да пэўнага этнасу.
ВАЖНА!
Спрэчным момантам у гэтай версіі, аднак, з'яўляецца ўяўленне вучоных (таго ж Сядова і Мядзведзева) у пытаннях: а) масавасці міграцыі б) сацыяльным становішчы абарыгенаў і прышлага насельніцтва ў перыяд станаўлення ў Заходняй Еўропе раннесярэднявечных каралеўстваў (аж да ўтварэння Полацкага княства). ДЗВЕ ВАЖНЫЯ падзеі характарызуюць адрэзак IV-VI стагоддзяў. Першая - распаўсюджванне на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі традыцыі насыпання курганоў і знікнення, а хутчэй за ўсе перасоўвання такой традыцыі з тэрыторыі Прыбалтыкі на ўсход. Другая - паўсюднае перамяшчэнне абарыгенаў КШК з умацаваных гарадзішчаў, размешчаных на абароненых мысах і пагорках, на неўмацаваныя селішчы. Афіцыйная гісторыя малюе карціну: насельніцтва сышло з гарадзішчаў, таму што раптам спынілася міжплемянная варожасць, трэба было развіваць сельскую гаспадарку і ўвогуле развівацца. І насыпаць курганы. Логіка тут супярэчыць фактам. Значна больш лагічна ўявіць сабе, што сацыяльная турбулентнасць была выклікана як раз працэсамі звонку. Пасля развалу Рымскай імперыі групы з Заходняй і Усходняй Еўропы, якія вандравалі туды-сюды і жылі па прынцыпе архаічнай ваеннай дэмакратыі, маючы досвед вандраванняў, рабавання і гандлю (РАБЫ - самы «хадавы тавар»), накіраваліся на неабжытыя землі ўсходу. Вышэй я паказваў, што звестак аб ваенным або баявым крыле ў патрыярхальных абшчынах КШК практычна няма: прымітыўная зброя тыпу лука і нажа ды сякеры - вось і ўсе сродкі абароны.

Па маёй версіі, пачынаючы з V стагоддзя курганы на тэрыторыі сучаснай Беларусі насыпалі не абарыгены КШК, а прышэльцы з Еўропы, а дакладней - ваяўнічыя дружыны з тэррыторыі Прыбалтыкі і Заходняй Польшчы - даволі прымітыўныя і архаічныя па структуры ваенныя дэмакратыі. Прышэльцы СІЛАЙ зганялі абарыгенаў з умацаваных паселішчаў на селішчы і замест развітага патрыярхата ўсталёўвалі тут рабаўладальніцкі лад. Ім, мусіць, хапала ведаў і досведу (спадчына заходнерымскай перэфірыі і досвед ад тых жа готаў) ўладарыць на невялічкіх абшарах, ваяваць паміж сабой, гандляваць рабамі (канешне, мясцовыя абарыгены трымаліся ў рабстве) і мясцовымі рэсурсамі, але не даставала амбітнасці і ведаў каб ствараць нешта падобнае на каралеўствы-княствы, як гэта адбывалася на абшарах Заходняй Еўропы. Трохі пазней, недзе каля VI-VII ст. такія дружыны з'явіліся і прасоўваліся з поўдня - з абшараў Валыні і Галічыны. Гэта ўжо былі прадстаўнікі ваеншчыны з Чарняхоўскай культуры, тыя, якіх сення называюць славянамі - продкі летапісных дрыгавічоў. І ужо значна пазней, ў IX стагоддзі, ваяўнічыя дружыны нарманаў рухаючыся на поўдзень па рэках Вісла, Дунай, Заходняя Дзвіна, Днепр стваралі свае фарпасты, асядалі з дружынамі і абкладалі данінай мясцовае насельніцтва пры фармаванні дзяржаўнага ўтварэння Кіеўская Русь. І нават у XVIII ст. адгалоссі тысячагадовай даўнасці яшчэ жылі сярод казакаў Запарожскай Сечы - пераканана ўпартых і верных сваім прынцыпам, бліскучых прадстаўнікоў той самай жорсткай ваеннай дэмакратыі.
Рассяленне плямен VII-VIII ст.
Частка перасяленцаў асела на ўзвышаных участках Сярэдненеманскай нізіны, пераважна ў басейне Нерыса-Віліі. Прафесар Сядоў лічыў, што к пачатку сярэднявечча (6 стагоддзе н.э.) на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывалі сярэднявечныя племянныя ўтварэнні – літва і крывічы. Адзначу, што "мода" атаясамляць летапісныя тэрміны літва, русь, крывічы і іншыя з пэўным этнасам, а не сацыяльнай групай узнікла ў познім Сярэднявеччы і эпоху Асветы, асабліва ў перыяд станаўлення імперый. Справядліва атаясамляць гэтыя групы з ваеннымі племяннымі саюзамі і баявымі групамі, на што значна больш гістарычных падстаў. Такую інтэрпрэтацыю трэба мець на ўзбраенні, каб лепш разумець далейшы ход гісторыі…

Дняпроўскія балты засялялі вобласці Верхняга Падняпроўя з сумежнымі тэрыторыямі Заходне-Дзвінскага і Окскага басейнаў. На тэрыторыі фіксуюцца славянскія культурныя элементы, якія сведчаць аб пачатку інфільтрацыі славян... Літва і крывічы былі ў некаторым дачыненні роднаснымі ўтварэннямі, першыя - балта-славянскім племем, другія – славяна-балцкім, лічыць В.В. Сядоў.
VIII-IX стагоддзе
Дзяўчына з балцкага насельніцтва


VIII – XI стагоддзі

У VIII-XI стагоддзях пакладзены пачатак хрысціянізацыі краю, айчыннаму летапісанню і адукацыі, а роўна і фармаванню першых парасткаў будучай нацыі. Заснаванне сталіцы крывічоў у Полацку (862г.) і дрыгавічоў у Тураве (не пазней 980г.), а таксама Заслаўя, Мінска і іншых гарадоў. Наваколлі Заслаўя і Лагойска, паводле археалагічных карт, з'яўляюцца памежжам паміж плямёнамі (баявымі саюзамі?) крывічоў і дрыгавічоў. Тут, у Цэнтральнай Беларусі, былі сканцэнтраваныя групы балтаў. Новая культура не выцесніла цалкам старажытныя звычаі. Ішоў працэс акультурацыі. Пры гэтым крывічы і дрыгавічы, хутчэй за ўсё, з'явіліся тут досыць позна – не раней IX-X стагоддзя, што абумоўлена нераўнамерным размеркаваннем плямёнаў па тэрыторыі і паступовым прасоўваннем дрыгавічоў ад Палесся на поўнач, а крывічоў ад Заходняй Дзвіны на поўдзень.
IX-X ст.
X-XI век
Буйныя феадальныя цэнтры - Мінск, Лагойск, Заслаўе - сфарміраваліся на мяжы X-XI стагоддзяў, у той час як звестак аб такіх цэнтрах заходней Заслаўя, за выключэннем Навагрудка, няма наогул. Этнічная мяжа не пазней XI ст. перастала супадаць з палітычнай мяжой балтаў і крывічоў Полацкага княства. Такім чынам, на мяжы X-XI стагоддзяў паміж кампактнымі этнічнымі і сацыяльнымі групамі мелася даволі шырокая зона, у якой насельніцтва жыло церазпалосна.
З айчынных летапісаў вядома, што прышлае і аўтахтоннае насельніцтва называе сябе ў гэты час дзеволтва, латыгола, жамойдзь, ятвезь, літва, дайнова і інш. Яскравы таму прыклад уяўляюць тапонімы вёсак Славенск і Жамодзь у Валожынскім раёне, якія стаяць адзін ад аднаго на адлегласці не больш за кіламетр.
Паганская Літва - ілюстрацыя з кнігі А. Брукнера

XI-XV стагоддзі

Паўночней трохвугольніка праваслаўных цэнтраў Заслаўе - Лагойск - Мінск, паўднёвей і паўночней басейна ракі Віліі, сярод цяжкапраходных векавых пушчаў і лясоў уздоўж берагоў Гуйкі, Удры пражывала мясцовае часткова паганскае, часткова хрысціянскае балта-славянскае насельніцтва. Цывілізацыйныя зрухі прыйшлі сюды значна пазней XI стагоддзя, аднак, не выклікае сумневу, што насельніцтва гэтых тэрыторый з часоў Хрышчэння Русі і заснавання Полацкай епархіі да канца XIV стагоддзя знаходзілася пад праваслаўным уплывам.
Распаўсюджанне хрысціянства ў землях Полацкага княства і ВКЛ да XV стагоддзя
Мясцовыя жыхары талерантна захоўвалі старажытныя паганскія культы, нярэдка сінтэзаваныя з хрысціянскімі, пра што неаднаразова пісалі айчынныя і замежныя гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы. Пры Альгердзе праваслаўе як інструмент палітычнай сілы ўмацоўваецца на землях ВКЛ. У 1354 годзе пры ім нанава ўтварылася Літоўская праваслаўная метраполія. Да канца XV стагоддзя на нашых тэрыторыях як дамінантная і аб'яднаўчая этнічная група фігураваў тэрмін літва (літвіны).
Літва і Русь, па версіі некаторых гісторыкаў, пазначалі не толькі і не столькі племянную этнічную групу, як я ўжо адзначыў вышэй, але баявы міжплемянны саюз, пабудаваны на прынцыпах архаічнай ваеннай дэмакратыі, што з'яўляецца адметнай рысай многіх варварскіх баявых саюзаў з ускраін былой Рымскай імперыі.
Аляксандр Зік. Карціна "Бітва пры Монс Лактарыўсе" у кастрычніку 552г. Апошняя буйная бітва готаў і канец Гоцкай вайны з Усходняй Рымскай імперыяй.
Колькасць гарадоў была мізернай, а месца ранейшых умацаваных паселішчаў к XIV ст. занялі вёскі і прыватнаўласніцкія маёнткі або вілы (замкі), такія як Радашковічы.

Ужо пры валадарстве Ягайлы і Вітаўта да канца XIV ст. на землях ВКЛ пачалося паступовае прасоўванне і каталіцызму. Каталіцкая парафія ў Гайне блізу Лагойска - самая старая на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці, была заснавана ў 1387 годзе каралём Ягайлам у ліку першых сямі каталіцкіх парафій на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Касцёл св. Тройцы ў Радашковічах. Схема галоўнага фасада і папярочны разрэз, 1853г. Ілюстрацыя з сайта media.catholic.by
Праз 60 гадоў пасля заснавання парафіі ў балцка-паганскай Гайне фарпост каталіцтва паўстаў і ў Радашковічах, замацоўваючы цяпер перад усім статус гэтага мястэчка як хрысціянскага мясцовага цэнтра (праваслаўны прыход да таго часу, верагодна, існаваў). Паганства павінна было сысці назаўжды ў мінулае. Пачынаецца летапісная гісторыя Радашковічаў.

Зміцер Брышцен для radashkovichy.by
Made on
Tilda