З рапарта радашковіцкага ксянза Яна Драўдзіка Віленскаму біскупу Вацлаву Жылінскаму: «Мы ўжо не маем касцёла. Ад удару маланкі паміж 7 і 8 гадзінамі вечара ўчарашняга дня была знішчана найцудоўнейшая і найлюбімейшая мая [святыня], і цяпер я плебан без касцёла, святар без алтара, і парафія мая... цяпер засталася без малітвы...»
Паводле кантракта на выраб для касцёла новага аргана мінскім майстрам Бяляўскім, яго праца мусіла быць завершанаю да 30 жніўня 1861 года з умоваю выканання шэрагу патрабаванняў: каб арган быў з сасновага дрэва, меў механізмы з настройкаю ўсіх 10-ці галасоў, клавіятуру з чатырох актаваў, фурнітура павінна быць натуральная (костка), мяхоў — тры, адпаведнага памеру і г.д. Арган быў зроблены датэрмінова, і яго майстар Бяляўскі, які жыў у Мінску, атрымаў за сваю працу 963 рублі.