Ілюстрацыя: фрагмент плана горада з тэрыторыяй касцёла. Архітэктар К. Хршчановіч*, 1853 г. З матэрыяла Святланы Адамовіч "Касцёл Святой Тройцы ў Радашковічах. З гісторыі будаўніцтва". Крыніца: часопіс "Наша вера".
"...dnia 19 maja 1853 roku ten kosciol został od wdarzenia pioruna"
Сучасны касцёл Святой Тройцы, веліч вежаў якога не могуць сапсаваць нават знешні выгляд старой цеплатрасы і блізкасць завадскіх цэхаў, - як мінімум трэці, пабудаваны на гэтым месцы.
Больш падрабязныя факты з даўняй гісторыі касцёла, а таксама яго старыя здымкі чытайце і глядзіце ў тэматычным фотаслайдэры.
Вось як апісваецца гісторыя яго стварэння ў касцёльным інвентары, складзеным, гледзячы па згаданых у ім датах і фактах, пасля 1924 года:
Вось як апісваецца гісторыя яго стварэння ў касцёльным інвентары, складзеным, гледзячы па згаданых у ім датах і фактах, пасля 1924 года:
"Першапачатковы касцёл у Радашковічах быў заснаваны пад тытулам Святой Тройцы ў годзе 1447 і надзелены зямельнай маёмасцю Пятром Гедыголдавічам, кашталянам віленскім і намеснікам смаленскім; у годзе 1484 жонка яго Богуміла яе (маёмасць - заўв. рэд) значна пашырыла. У годзе 1503 кароль Аляксандр гэтую маёмасць зацвердзіў. Касцёл існаваў да года 1734, у якім ксёнз Пралат (магчыма, маецца на ўвазе не імя, а тытул, які прысвойваецца ў каталіцкай і англіканскай царкве асобам, якія займаюць вышэйшыя пасады, - заўв.рэд.) Дмухоўскі пабудаваў новы касцёл драўляны, адноўлены ў 1840 годзе стараннямі пробашча радашковічскага ксянза Яна Драўдзіка, дэкана вілейскага, 19 мая 1853 года гэты касцёл пацярпеў ад удару маланкі.
8 жніўня 1854 года ксёнз Пётр Дмухоўскі, дэкан вілейскі, на ахвяраванні радашковіцкай парафіі пачаў будаўніцтва новага мураванага касцёла з цэглы. Ён быў закладзены 1 кастрычніка 1859 года, і ў другую нядзелю таго ж месяца на падставе загаду біскупа віленскага Станіслава Красніцкага ад 18 верасня 1859 года №902 новы касцёл быў асвечаны, там было праведзена набажэнства. 3 верасня 1860 года арцыбіскуп мітрапаліт Магілёўскі Вацлаў Жылінскі кансэкраваў (прысвяціў Богу - заўв. рэд) касцёл пад тытулам Святой Тройцы".

Партрэты, якія зніклі
Як сведчаць дакументы, падчас пажару, які знішчыў будынак першага касцёла, былі выратаваны партрэты яго заснавальнікаў - Пятра і Богумілы Гедыголдавічаў. Гэтыя партрэты пасля пабудовы новага касцёла ў 30-я гады XVIII ст. разам з іншымі рэліквіямі ўпрыгожвалі інтэр’ер святыні. У маі 1853 г. па шчаслівым збегу абставінаў партрэты таксама былі ўратаваныя ад агню і ў апісаннях маёмасці касцёла, пабудаванага ўжо ў ХІХ ст., фігуруюць як «помнікі мінулага».
Згадка пра іх ёсць і ў інвентары касцёла:
"Na scianie bocznej nawy naprzeciw oltarza Matki Boskiej wisi portret fundatorki koscziola Radoszkowickiego Bogumily Giedygieldowieczowej, na przeciwa zas oltarza sw. Anny portret fundatora Piotra Giedygeldowicza."
Значыць, як мінімум да 1924-га года партрэты захоўваліся ў Радашковічах. Па некаторых дадзеных, у касцёле вёскі Вішнева, які таксама заснавалі Пятро і Богуміла Гедыголдавічы, недзе ў 1890-х гадах яшчэ бачылі партрэт Пятра Гедыголдавіча. Калі дапусціць, што ва ўсіх святынях, імі заснаваных, меліся іх выявы, то можна з некаторай упэўненасцю казаць, што і партрэт Богумілы там таксама меўся. Нажаль, іх сляды на гэтым губляюцца.

Супраца тэхналогій мінулага і цяперашняга
Пасля рэканструкцыі радашкоўскі арган загучыць на 26 галасоў і стане чацвёртым па велічыні ў каталіцкіх касцёлах пасля Мінска, Гродна і Пінска.
З рапарта радашковіцкага ксянза Яна Драўдзіка Віленскаму біскупу Вацлаву Жылінскаму: «Мы ўжо не маем касцёла. Ад удару маланкі паміж 7 і 8 гадзінамі вечара ўчарашняга дня была знішчана найцудоўнейшая і найлюбімейшая мая [святыня], і цяпер я плебан без касцёла, святар без алтара, і парафія мая... цяпер засталася без малітвы...»
Паводле кантракта на выраб для касцёла новага аргана мінскім майстрам Бяляўскім, яго праца мусіла быць завершанаю да 30 жніўня 1861 года з умоваю выканання шэрагу патрабаванняў: каб арган быў з сасновага дрэва, меў механізмы з настройкаю ўсіх 10-ці галасоў, клавіятуру з чатырох актаваў, фурнітура павінна быць натуральная (костка), мяхоў — тры, адпаведнага памеру і г.д. Арган быў зроблены датэрмінова, і яго майстар Бяляўскі, які жыў у Мінску, атрымаў за сваю працу 963 рублі.
Сляды аргана работы майстра Бяляўскага на гэтым губляюцца. Але цяпер гукі гэтага музычнага інстумента можна пачуць у радашкоўскім касцёле.
Так гучыць арган у Радашковічах
Па афіцыйных дакументах касцёл Святой Тройцы ў Радашковічах быў зняты з рэгістрацыі 1 красавіка 1960 года, але ўлады Мінскай вобласці пярэчылі правядзенню ў ім набажэнстваў значна раней. Як гэта часта здаралася ў Беларусі, касцёл і яго будынкі выкарыстоўваліся мясцовымі ўладамі «для использования по своему усмотрению»: у будынках гэтага касцёла былі размешчаныя цэхі вытворчага аб’яднання «Беларуская кераміка». Пасля гадоў такіх эксперыментаў будынак пачаў руйнавацца і яго прызналі аварыйным. Толькі ў 1990 годзе яго вярнулі каталіцкай Царкве. Богаслужэнні тут аднавіліся яшчэ праз 13 гадоў - столькі пайшло на прывядзенне будынка да ладу. У 2017-м з'явіўся ў сценах касцёла і арган - яго прывязлі з Браслава. Па сутнасці, інструмент сабраны з некалькіх. За аснову ўзяты кракаўскі орган пачатку ХХ стагоддзя. Дата вырабу мануала вядома дакладна: 1910 год. Ёсць дэталі і канца 1890-х. Дагэтуль арган у стане рамонту і рэканструкцыі.
Так незвычайны музычны інструмент выглядае знутры. Да кожнай трубы падводзіцца паветра.
Паветра нагнятаецца мехам - канструкцыяй, праца якой падобная да працы лёгкіх у арганізме. Сёння сістэма працуе на электрычнасці.
Мануал аргана. Тут пры дапамозе клавішаў і педаляў музыкант кіруе ўсім складаным арганізмам музычнага інструмента і касцёл напаўняецца глыбокім гучаннем музыкі.
Агульная схема аргана
- А хто пампаваў паветра, калі не было электрычнай разеткі? - дапытваюся, аглядаючы супрацу тэхналогій мінулага і цяперашняга.
- Людзі або конь. Да сістэмы нагнятання паветра прыладжваўся кол і апускаўся праз падлогу ўніз, дзе да гэтай канструкцыі адмысловым чынам упрагаўся конь, які хадзіў па кругу і такім чынам перадаваў рух мяхам, - тлумачыць пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах ксёнз Юрый Быкаў.

Вежы і пашкоджаны звон
"На трэцім паверсе правай вежы ад уваходу чатыры званы, сярод якіх адзін, сярэдні, пашкоджаны (расколаты? - заўв. рэд.) Званы невялікія. Вышыня кожнай вежы 36 метраў," - чытаем у касцёльным інвентары.
Унутры вежы. Уверсе, куды вядзе драўляная лесвіца, званы.
- Уяўляеце, колькі трэба сродкаў на рэканструкцыю такога будынку? - ставіць рытарычнае пытанне ксёнз Юрый, пакуль мы аглядаем паверх. - Адрамантаваць столькі на ахвяраванні вернікаў нерэальна. Калі я сюды прыйшоў, а было гэта 5 гадоў таму, тут і вокнаў не было, толькі вецер свісцеў ды птушак было многа. Зараз вокны ўставілі.
Гарышча касцёла
47 гектараў зямлі і могілкі "nad granica z Rosja"
Фрагмент плана г. Радашковічы, 1888 г. З матэрыяла Святланы Адамовіч "Касцёл Святой Тройцы ў Радашковічах. З гісторыі будаўніцтва". Крыніца: часопіс "Наша вера".
Так тэрыторыя вакол касцёла выглядае сёння. Будынак амаль з усіх бакоў акружаны завадскімі збудаваннямі.
Да бенефіцыўма (аддадзенай у валоданне маёмасці) радашковічскага касцёла, згодна з інвентаром, на момант да 1924 года належала больша за 47 гектараў зямлі, з яе, да прыкладу, больш за 21 гектар ворнай зямлі, амаль два гектары агародаў, 1 гектар вады (верагодна, маецца на ўвазе ўчастак ракі Гуйка - заўв. рэд). Могілкі радашкоўскай парафіі знаходзіліся ў межах вуліцы 3 мая (верагодна, так з 1921-га па 1939-ы называлася сучасная вуліца Заслаўская. - заўв. рэд.) і мяжы СССР з Польшай, усталяванай у 1921 годзе ў выніку Рыжскай мірнай дамовы.
"З боку праваслаўных могілак у 1835 г. у выглядзе мураванай капліцы была ўзведзена магіла-пахавальня роду Валадковічаў з маёнтка Дзякшняны". Дарэчы, прадстаўнікі гэтага роду - Людвік і Антоній Валадковічы - былі галоўнымі спонсарамі будаўніцтва сучаснага будынка касцёла.
"Гадзіннік - літаральна адзінае, што засталося з тых часоў"
"Naprzeciw ambony na filarze wisi zegar w szatce za szkłem, a nad nim obraz Madonny Rafaela" (Насупраць амбоны на калоне за шклом усталяваны гадзіннік, над ім абраз Мадоны Рафаэля), - пазначана ў інвентары.
- Бачыце гадзіннік? - звяртае маю ўвагу ксёнз Юрый. - Гэта літаральна адзінае, што засталося з тых часоў (часоў будаўніцтва касцёла - заўв. рэд.) Астатняя касцёльная маёмасць, святыні, былі вывезены невядома кім невядома куды.

Так выглядае адна са старонак касцёльнага інвентара са спісам маёмасці
Галоўны алтар, сучасны выгляд
Выява Святой Тройцы. 1998 год
А вось што чытаем у касцёльным інвентары:
"Радашковіцкі касцёл мае тры алтары. Вялікі алтар у гонар Святой Тройцы... мае паўкруглае завяршэнне і аддзелены ад нефа жалезнымі краткамі з дзвярыма пасярэдзіне. Сярэдняя частка алтара - цыборый разбяной работы (ківо́рый (лац.: ciborium) — навес над прастолам (алтаром), які падтрымліваецца калонамі; даразахавальніца, якая знаходзіцца пад алтарным покрывам. - заўв. рэд.), у якім на паваротным крузе захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, а зверху пазалочаны агнец.
Да прыкладу, так выглядае бронзавы ківорый працы Берніні ў саборы Св. Пятра ў Ватыкане
...
У другім ярусе алтара — выява Святой Тройцы, а па баках два анёлы сядзячыя; у левым верхнім куце фігура Святога Духа ў пасрэбраных промнях. Менса вялікага алтара мармуровая. Антэпедыўм пасярэбраны, з сімваламі Найсвяцейшага Сакраменту.
...чатыры выразаныя з дрэва фігуры: святых апосталаў: Пятра, Паўла, Яна і Матвея. На сценах прэзбітэрыя, з абодвух бакоў, два абразы на палатне: 1) Найсвяцейшай Панны Марыі са святой Альжбетай і 2) Маці Божая з немаўляткам Езусам. І вялікі працэсійны крыж, пасярэбраны, які абапіраецца на чырвонае палатно ў пазалочаных рамах ( верагодна, крыж быў прыстаўлены да сцяны i, каб не абапiраўся наўпрост на сцяну, там было размешчана палатно ў раме, або крыж стаяў на палатне, узятым у раму, у якасьцi падстаукi, дыванка пад крыжом - заўв. аўтара) ); Радашкавіцкаму касцёлу крыж у 1899 г. ахвяраваў ксёнз Антоні Андыцкі (гэтае прозвішча таксама сустракаецца ў напісанні "Аўдыцкі" - заўв.рэд.)"

Дзве загадкі на развітанне
Першая.
У ніжнюю частку касцёльнай сцяны ўмураваныя камяні з надпісамі. Напрыклад, на гэтым выразна чытаецца "1845 svihorak" Як версія - гэта старыя каменныя надмагіллі, якія нярэдка выкарыстоўвалі пры будаўніцтве касцёлаў. Але, да прыкладу, менавіта гэты надпіс не вельмі падобны на эпітафію. Да таго ж, касцёл пачалі будаваць у 1854-м, то бок, гэтаму надмагіллю было ўсяго 9 гадоў і яго ніяк не маглі палічыць старым, каб выкарыстаць у будаўніцтве. Калі гэта не надмагілле, то што? Вашыя версіі?
Такіх каменяў з надпісамі тут некалькі.
Такіх каменяў з надпісамі тут некалькі.
Другая.
У чым розніца паміж фрагментамі планаў горада Радашковічы з тэрыторыяй касцёла ад 1853-га і 1888-га гадоў, прыведзеных у матэрыяле?
_________________________
*Архітэктар Казімір Хршчановіч (1794–1871) — выпускнік Віленскага імператарскага ўніверсітэта, кандыдат філасофіі, з імем якога звязаны значныя пабудовы ў Мінску: адміністратыўны будынак на рагу пл. Свабоды і вул. Інтэрнацыянальнай; Гарадская бальніца і Ваенны шпіталь; комплекс збудаванняў Архіерэйскага дома; Пішчалаўскі замак; дом Гаўсмана (пазней — палац Чапскіх) і многія іншыя. Мінскі губернскі архітэктар (1825–1863).