Як растлумачыў перакладчык, пісьменнік і стваральнік Адкрытага прыватнага архіва дакументаў па гісторыі Магілёва Давід Лісоўскі, які зрабіў пераклад надмагільных надпісаў з іўрыта, 548 год паводле скарочанага ліку азначае, што дата пазначана без указання тысячагоддзя, бо яно лічыцца зразумелым і без таго. Па звыкламу нам летазлічэнню 6 нісана 5548 года ад стварэння свету - гэта 13 траўня 1788 года. У надпісах, якія былі перакладзены, згадка гэтай даты - самая даўняя. Верагодна, ёсць куды больш даўнія.
Калі ў вас ёсць магчымасць зрабіць якасныя здымкі тэкстаў, у тым ліку і тых частак, якія схаваныя пад травой і глебай, калі ласка, дашліце ў наш telegram-бот @RadaskovichyBot.
Прыводзім урыўкі з частак будучай кнігі "Па слядах яўрэйскіх пахаванняў. Радашковічы" беларускага і ізраільскага гісторыка, спецыяліста па гісторыі яўрэяў у Беларусі Леаніда Смілавіцкага.
Сведкі часоў, пададзеных вышэй у куцых фактах, пахаваныя на яўрэйскіх могілках, якія зараз, будзем шчырымі, у занядбаным стане.
Аднак чытаем далей.
сціплая жанчына
Цыра дачка г-на...
(далей адламана)
Унутры зоркі: “Т(ут) п(ахаваны)”.
- Далей ідзе вершаваная эпітафія, дзе першыя літары радкоў складаюць імя нябожчыка: Мошэ-Агарон (сын Іцхака). Каб неяк літары трохі вылучыць крэйдай, можна было б верш дакладна перакласці, - каментуе перакладчык. - Прозвішча ў прамакутніку ўнізе, нажаль, не чытаецца, не хапае трохі рэльефу літарам, і яны зьліваюцца з фонам. Імя заканчваецца на “...ман”. У самым нізе: "памёр 20-га мархешвана 681 п(аводле скарочана ліку)". Гэта 1 снежня 1920 года.
Бліжэй да меноры: "Т(ут) п(ахаваная)"
Наша дарагая і мілая маці,
жанчына сьціплая і важная
Гінда
Дачка п(ана) Боруха, в(ечнай) п(памяці),
жонка п(ана) Шымана-Давіда
Цэрцінс,
памёрла ў 13 дзень мес(яца) нісана
688 году п(аводле скарочанага ліку), н(яхай) д(уша яе) б(удзе увязаная) у (вузел) Ж(ыцця).
наш тата, карона нашай галавы,
чалавек цэльны на ўсіх сваіх шляхах,
п(ан) Захар’ягу-Міхл
с(ын) п(ана) Мошэ, б(лаславеннай) п(амяці)
Капылёвін (альбо Капіловін)
па(мёр) сямнаццатага тамуза
686 года п(аводле скарочанага ліку) на
52-м годзе свайго жыцьця н(яхай) д(уша яго) б(удзе увязаная) у (вузел) Ж(ыцця).
наша маці, вянец і прыгажосьць нашай галавы,
жанчына сьціплая і важная
Шэйна-Доша
Рубіна
дачка п(ана) Іцхака Файнберга,
памёрла 26 сівана
690 года п(аводле скарочанага ліку)
на 46-м годзе свайго жыцьця
н(яхай) д(уша яе) б(удзе увязаная) у (вузел) Ж(ыцьця).
Далей вершаваная эпітафія, дзе першыя літары радкоў складаюцца ў імя нябожчыцы Гітл:
Вяліка страта, нічога не засталося,
Прыгажосьць яе скончылася і ператварылася ў горач,
Добрая сэрцам і чыстая душой,
На 36 годзе забраная ў нас:
Гітл Рубіна
дачка п(ана) Якава Грынтфэхта
жонка п(ана) Йосафа Рубіна
памёрла 22-га швата
691 года п(аводле скарочанага ліку) н(яхай) д(уша яе) б(удзе увязаная) у (вузел) Ж(ыцьця).
наша дарагая маці,
жанчына сьціплая і Б(огабаязная)
пані Слава
дачка п(ана) Давіда б(лаславёнай) п(амяці)
жонка п(ана) Рафаэля-Цві-Гі(рша)
Эйдэльман
памёрла 25га нісана
692 года п(аводле скарочанага ліку) н(яхай) д(уша яе) б(удзе увязаная) у (вузел) Ж(ыцьця).
- У аснове ляжыць цытата з 1-й кнігі прарока Шмуэля, дзе расказана гісторыя пра Авігаіль, жонку Навала, - тлумачыць Давід. - Здарылася так, што Навал моцна пакрыўдзіў Давіда, які тады яшчэ не быў царом. Давід хацеў пакараць Навала, але жонка таго, Авігаіль, даведалася пра ўсё і пабегла наперад, каб супакоіць Давіда і адмовіць яго ад забойства, і прынесла ежу яго ваярам, каб яны не крыўдавалі на сквапнага і грубага Навала. Але Навал быў настолькі сквапны, што, калі даведаўся, што жонка аддала бясплатна ежу, то хваціў яго ўдар і ён памёр. Тады пасля смутку па мужу Авігаіль ідзе да Давіда і просіць узяць яе ў жонкі. І кажа вельмі моцную і глыбокую прамову, у якой гучаць такія словы на адрас Давіда (Шмуэль 1, 25:29): "і няхай будзе душа пана майго ўвязаная ў вузел Жыцьця ў П-на, Б-га твайго; а душу ворагаў тваіх няхай выкіне Ён нібыта з прашчы". Гэтая цытата з таго часу стала класічным зычаннем вечнага жыцьця. І яе пішуць на магілах, каб пазычыць душы нябожчыка стаць часткай вечнага Жыцьця каля Б-га.
Мы працягнем вывучаць надпісы на старых яўрэйскіх надмагіллях і расказваць вам пра культуру і звычаі мясцовай яўрэйскай грамады, ад якой да нашага часу дайшла, з большасці, толькі памяць. Яна годная шанавання.
Шчыры дзякуй тым радашкоўцам, якія ачысцілі ад смецця закінутую частку могілак! І не меншышчыры дзякуй тым, хто з павагай адносіцца да рэштак чалавечай памяці і не адпачывае там, дзе ляжаць косці памерлых.